Мультымедыйны конкурс ад ЮНЭСКА

ЮНЭСКА абвяшчае Сусветны моладзевы мультымедыйны конкурс 2016.

Удзельнікам конкурсу неабходна абраць адну з мэтаў устойлівага развіцця, сфармуляваных ААН, і прапанаваць свой спосаб яе дасягнення.

Конкурсныя працы прымаюцца ў трох узроставых катэгорыях:

  • для падлеткаў (ад 10 да 14 гадоў);
  • для юнацтва (ад 15 да 19 гадоў);
  • для моладзі (ад 20 да 25 гадоў).

На конкурс прымаюцца 3-хвілінныя відэаролікі, мультымедыйныя прэзентацыі, мастацкія працы і г.д.

Пераможцы ў кожнай з намінацый атрымаюць стыпендыю для ўдзелу ў 2-тыднёвым летніку “Builders of the Universe”, які пройдзе ў штаце Мэрылэнд (ЗША) улетку 2016 года.

Дэдлайн – 16 студзеня 2016 г.

Больш інфармацыі пра конкурс – па спасылцы.

Паводле by.odb-office.eu