Музычны моладзевы абмен у Італіі ад Erasmus+

МГА “Добрая воля” запрашае на музычны моладзевы абмен у Італіі.

Калі: 28 кастрычніка — 5 лістапада.
Дзе
: Saracinesco (15 км ад Рыму), Італія.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя музыкі ва ўзросце ад 16 да 21 году (4 чалавекі) і 1 моладзевы лідар ад 18 гадоў.

Напярэдадні праекту (18-20 верасня) адзін прадстаўнік каманды наведае падрыхтоўчую сустрэчу, дзе даведаецца падрабязней пра месца правядзення і ўмовы. Уласна музычны абмен, дзе возьмуць удзел прадстаўнікі 9 краінаў, адбудзецца з 28 кастрычніка па 5 лістапада.

Удзельнікаў праекту чакаюць азнаямляльныя сустрэчы з музычнымі гуртамі, прэзентацыі пра музычныя традыцыі кожнай з краін, практыкаванні для фінальнага канцэрта і іншыя музычныя заняткі.

Патрабаванні:

  • узрост ад 16 да 21 году для ўдзельнікаў і ад 18 гадоў для лідара групы;
  • мець жаданне стаць валанцёрам МГА “Добрая воля”/ РГА “Надзея дзецям”.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел – 40 еўра. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Акрамя таго, арганізатар забяспечвае:

  • экскурсію па гістарычных мясцінах;
  • заняткі з трыма выкладчыкамі кансерваторыі “S. Cecilia”, якія будуць рыхтаваць да выступлення;
  • тур па «Музеі часу».

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн: 31 жніўня.

Больш падрабязнасцей тут.