Музыка з’яднае ў Турцыі
- 14.04.2016
- Семінары

- маладыя лідары, моладзевыя супрацоўнікі, музыкі, трэнеры
- Турцыя
- 13-22 траўня 2016
- ангельская, арабская, курдская, турэцкая
- 25.04.2016
- salto-youth.net/
Асацыяцыя «Her Yerde Sanat — Мастацтва паўсюль» запрашае на музычны майстар-клас у Мардзін.
Перыяд — 13-22 траўня 2016 г. Лакацыя — Мардзін, Турцыя.
Цягам 10 дзён удзельнікі будуць распрацоўваць праграму музычнага майстар-класу, далучацца да яго арганізацыi разам з маладымі бежанцамі, ствараць музычныя кампазіцыі, якія пасля будуць выконвацца на пляцоўках Мардзіна.
Мэта майстар-класу — абмен і распрацоўка методык, інструментаў і спосабаў, якія выкарыстоўваюць музыку, для працы з моладдзю з групаў рызыкі.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя лідары і супрацоўнікі моладзевых арганізацый, трэнеры і музыкі.
Падаць заяўку можна па спасылцы. Трэба толькі папярэдне зарэгістравацца на сайце.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Удзельнікам неабходна аплаціць толькі выдаткі на праезд.
Дэдлайн — 25 красавіка 2016 года.