Мяжа: выстава і мерапрыемствы

Міжнародны праект “Мяжа”, які вандруе па розных гарадах, запрашае на экспазіцыю і на свае мерапрыемствы.

Калі: да 7 лістапада 2017 года, штодня, з 12:00 да 21:00.
Дзе: Мінск, пр-т Машэрава 8/9 (Культурны цэнтр “Корпус”).

Праграма мерапрыестваў

3 лістапада, 19:00
Лекцыя «Вучыцца ў «Дакументы»
Удзельніцы: Антаніна Сцябур, Ганна Карпенка, Ганна Самарская
Тэма граніц і ўцекачоў стала цэнтральнай тэмай сёлетняй «Дакументы» – мегавыставы, якая адбываецца кожныя пяць гадоў у Касэлі. Даследуючы працы мастакоў і куратараў, спікеры распавядуць пра тое, як можна працаваць з тэмай уцекачоў у полі сучаснага мастацтва.

4 лістапада, 14:00
Экскурсія для падлеткаў / Соня Садоўская
У межах экскурсіі ўдзельнікі будуць вучыцца чытаць працы сучасных мастакоў, узаемадзейнічаць з імі, задаваць пытанні адно аднаму. Экскурсія пройдзе ў інтэрактыўнай форме.

6 лістапада, 19.00
Круглы стол “Міты пра межы”.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.