Медыкам – лепшыя стажыроўкі!

Медыкі з краінаў, якія не з’яўляюцца сябрамі Еўразвязу, могуць прайсці стажыроўку (інтэрнатуру) ў Францыі ў 2016-2017 акадэмічным годзе.

Кандыдатаў, якія паспяхова пройдуць адмысловыя тэсты, чакае іспыт, які ладзіцца 8 снежня 2016 года ў горадзе Рунжы (Францыя). Амбасада Францыі ў Беларусі звяртае ўвагу, што адбор па конкурсе вельмі пільны, для кандыдатаў з замежных краін у інтэрнатуры прадугледжана ўсяго 2 месцы.

Прыём заявак ажыццяўляецца праз Аддзел супрацоўніцтва і культуры Амбасады Францыі ў Беларусі з 1 па 31 сакавіка 2016 года. Са спісам неабходных дакументаў можна азнаёміцца па спасылцы.

Падрабязнасці – на гэтай старонцы.

Паводле by.odb-office.eu