Медыя 2.0: ад ідэі да новай журналістыкі

21 лістапада анлайн-часопіс “Ідэя” ладзіць адкрыты варкшоп для беларускіх журналістаў і ўсіх тых, хто так ці інакш звязаны з медыямі.

Мерапрыемства адбудзецца ў прасторы EventSpace (вул. Кастрычніцкая 16а), старт а 12 гадзіне. Найлепшыя беларускія журналісты і даследчыкі распавядуць, куды павінны развівацца беларускія СМІ.

Дзяліцца мудрасцю аб тым, як трэба развівацца беларускім медыям, будуць найлепшыя прадстаўнікі трох светаў – журналістыкі, адукацыі і аналітыкі:

  • Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і мэнэджменту;
  • Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі;
  • Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных ініцыятываў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН;
  • Аляксандр Алесін, вайсковы аналітык і аглядальнік некалькіх беларускіх СМІ.

Уваход вольны. Рэгістрацыя на падзею па спасылцы.

Падрабязна пра падзею і расклад выступаў можна пачытаць тут.