Медыя і права на горад: ток-шоў 34 Media Days

34mag вяртаюцца з афлайн-фарматам – серыяй івэнтаў 34 Media Days. Кожны другі чацвер у красавіку і траўні рэдакцыя запрашае далучыцца да афлайн-ток-шоу, прысвечаных беларускім анлайн-медыя і іх узаемаадносінам з грамадзянскай супольнасцю.

Калі: 13 красавіка 2017 года.
Дзе: культцэнтр “Корпус”, Мінск, Машэрава 9, корпус 8.

Тэма першай падзеі – «Медыя і права на горад». Удзельнікі абмяркуюць, хто ўплывае на змены ў горадзе М.: медыя, актывісты, кожны з жыхароў ці ўсе разам? Наколькі паспяхова медыя асвятляюць гарадскія трансфармацыі і ці дапамагаюць развіццю грамадзянскіх ініцыятыў? Ці могуць СМІ літаральна змяняць гараджан? Што наогул такое «права на горад»?

Падзея пройдзе ў фармаце афлайн-ток-шоу: спярша госці падзеляцца сваімі думкамі на згаданую тэму, пасля пачнецца адкрытая дыскусія з удзелам мадэратаркі, і слухачы атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні.

Спікеры:

  • Андрэй Эзерын – адзін з лідараў неафіцыйнай суседскай супольнасці ў Асмалоўцы, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM. Прыцягнуў увагу медыя да хісткага становішча старога раёну ў цэнтры сталіцы ды ўзначаліў барацьбу за наданне Асмалоўцы статусу гістарычнай каштоўнасці;
  • Яся Каралевіч-Картэль – журналістка і рэдактарка анлайн-часопісу пра Менск CityDog.by. Займаецца развіццём сучаснай гісторыяграфіі Беларусі (праект 90s.by) і свядомага арту («экалагічны» альбом Port Mone trio);
  • Анна Салівон – архітэктарка, удзельніца Менскай урбаністычнай платформы;
  • Аляксей Крывалап – кандыдат культуралогіі, выкладчык ECLAB.

Уваход вольны

Больш падрабязнасцей на 34mag.