Мегасустрэча маладых у Кітаі

Моладзевая арганізацыя Youth Time (Кітай) запрашае на летнюю школу для маладых людзей з усяго свету. Тэматыка – “Масты паміж культурамі і бізнэс-досвед”.

Лакацыя – Пекін, Кітай. Перыяд – 15-20 жніўня 2016 года.

Удзельнікаў чакаюць майстар-класы ад інспіруюючых спікераў, варкшопы з прафесійнымі трэнерамі, аналіз кейсаў з удзелам экспертаў, сімулятыўнае навучанне і практыка новаатрыманых навыкаў, інфармацыйныя сустрэчы з іншымі маладымі амбіцыйнымі людзьмі з розным досведам, культурныя імпрэзы, нефармальныя актыўнасці ў сталіцы Кітая.

Тэматыка датычыцца бізнэсу, медыяў, IT і рэкламы.

Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія маюць моцную сацыяльную адказнасць і адпаведны бэкграўнд:

  • альбо сацыяльнае ці камерцыйнае прадпрымальніцтва;
  • або некамерцыйныя, сацыяльныя актыўнасці;
  • ці працу ў якасці журналіста і медыясупрацоўніка;
  • маладыя даследчыкі;
  • школьнікі і студэнты.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыя кампенсуе выдаткі на праграму, харчаванне і пражыванне. Удзельнікі самі забяспечваюць аплату дарожных выдаткаў. Унёсак за ўдзел складае €100.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам летніка, неабходна дапоўніць аплікацыйную форму, запісаць аднахвіліннае відэа і даслаць іх разам з CV на е-адрас summer-school@youth-time.org.

Дэдлайн – 13 траўня 2016 года.