Мемарыялізацыя Курапатаў: набор у працоўную групу

Ініцыятыва “Дзея” распачынае набор валанцёраў у грамадскую працоўную групу па мемарыялізацыі Курапатаў.

Далучыцца да працоўнай групы запрашаюцца гісторыкі, журналісты, дызайнеры, PR-менеджары, праграмісты, фатографы і ўсе тыя, хто мае жаданне і навыкі, якія дапамогуць у рэалізацыі сумесна выпрацаваных ідэй.

Мэта групы – пашырыць вядомасць Курапатаў, палегчыць доступ да інфармацыі пра савецкія рэпрэсіі і актывізаваць грамадскае абмеркаванне пытанняў памяці злачынстваў савецкай улады.

Каб далучыцца да працоўнай групы, неабходна запоўніць анлайн-форму.

Кантактны e-mail: dziejaby@gmail.com.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.