На горад новымі вачыма

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае на практычны мастацкі курс па гарадской прасторы.

Назва: “Публічная прастора і акцыянізм”. Аўтар: Міхаіл Гулін.

У праграме:

  • 6-дзённы закрыты практычны курс і адна публічная сустрэча з аўтарам курса напрыканцы праграмы;
  • тры тэматычных блока: паблік-арт, акцыянізм, фатаграфія як метад дакументацыі;
  • вывучэнне мастацкага патэнцыяла гарадской прасторы на прыкладзе Мінска

Крытэрыі адбору:

Людзі ад 18 гадоў, якія цікавяцца перфарматыўнымі практыкамі і тэмай паблік-арта ў мастацтве.

Удзельнікам трэба мець фотаапараты альбо відэакамеры.

Фінансавыя ўмовы:

Удзел – платны. Кошт курса 600 000 рублёў. Зыходзячы з матывацыйнага ліста кандыдата можа быць прапанаваны бюджэтны ўдзел.

Пачатак курса Міхаіла Гуліна – 21 красавіка, першы занятак пройдзе з 19.00 да 21.00 па адрасе: Някрасава, 11/34. Далей курс змяшчае практычную частку ў форме шпацыру па Мінску.

Заяўка на ўдзел у курсе Міхаіла Гуліна складаецца з рэзюмэ і матывацыйнага ліста. Заяўку дасылаць на адрас info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Міхаіла Гуліна”.

Курс ладзіцца у межах праекта “10 майстэрняў”.