На семестр – у Клагенфурт

Інстытут нямецкіх даследаванняў БДУ прапануе стыпендыі для вучобы ў Клагенфурце (Аўстрыя).

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты другога – перадапошняга курсаў, якія засвойваюць эканамічныя, тэхнічныя, грамадска-гуманітарныя і іншыя спецыяльнасці.

Галоўная ўмова ўдзелу – знайсці адпаведную спецыяльнасць у гасцявым універы. Адшукаць яе можна па спасылцы.

Неабходныя дакументы:

  • жыццярыс у таблічным выглядзе з фотаздымкам;
  • матывацыйны ліст (1-2 старонкі) з указаннем абранай спецыяльнасці;
  • рэкамендацыйны ліст ад выкладчыка;
  • моўны сертыфікат, які падцвярджае ўзровень валодання нямецкай альбо ангельскай мовай (В2);
  • акадэмічная даведка з указаннем атрыманых адзнак і залікаў;
  • копія школьнага атэстата;
  • копія пашпарта (31-33 старонкі).

Дакументы трэба цалкам аформіць на нямецкай альбо ангельскай мове ў залежнасці ад таго, на якой мове плануецца навучанне. Пасля адправіць іх да 14 траўня 2017 года на электронны адрас Інстытута нямецкіх даследванняў ifd@bsu.by.

Наступны этап – сумоўе ў БДУ.

З усімі пытаннямі можна звяртацца ў IfD па адрасе вул. Ленінградская, 20-405.

***

Пра досвед навучання ў Alpen-Adria University Klagenfurt можна пачытаць тут.