На валанцёрства ў Берлін са стыпендыяй

Адчынены прыём заявак на стыпендыі ад Фонда імя Марыён Дзёнхоф для праходжання валанцёрскай службы ў Берліне.

У актыўнай моладзі ёсць шанец прайсці цікавую і пазнавальную валанцёрскую службу ў адной з некамерцыйных арганізацый Берліну, профіль якой абіраецца сыходзячы з ведаў і інтарэсаў ўдзельнікаў. Базавыя выдаткі на праходжанне праграмы пакрываюцца стыпендыяй.

Удзельнікаў таксама чакае суправаджальная адукацыйная праграма па пытаннях гісторыі, грамадства, палітыкі, культуры і экалогіі ў Нямеччыне ад Нямецка-Рускага Абмену ў Берліне, які будзе курыраваць стыпендыятаў.

Умовы ўдзелу: 

  • актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваёй краіны;
  • вольнае валоданне нямецкай мовай;
  • жаданне самастойна займацца праектнай працай;
  • грамаджянства Расіі, Беларусі, Украіны, Эстоніі, Латвіі і Літвы

Дэдлайн працягнуты да 14 траўня, падрабязнасці пра праграму можна знайсці тут.