На вучобу ў краіну казак

Штогод урад Даніі запрашае матываваных і таленавітых студэнтаў на вучобу ў Данію.

Дзеля гэтага ён выдзяляе стыпендыю для студэнтаў-замежнікаў. Яе могуць атрымаць кандыдаты, якія паступаюць у дацкую ВНУ на праграму, якая прадугледжвае атрыманне дыплома.

Патрабаванні:

  • не з’яўляцца грамадзянінам краін ЕЗ/ЕЭЗ;
  • быць студэнтам бакалаўрыяту, магістратуры альбо аспірантуры.
  • мець добрыя акадэмічныя поспехі.

Стыпендыямі кіруюць ВНУ Даніі (тут ёсць іх поўны пералік), таму кожная ўстанова самастойна вырашае, хто са студэнтаў можа атрымаць стыпендыю. Каб даведацца больш падрабязнасцей пра стыпендыяльную праграму, неабходна пракансультавацца з тым універсітэтам, куды кандыдат плануе паступаць.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя можа або часткова, або цалкам аплочваць кошт навучання і выдаткі на пражыванне.

Дэдлайн на падачу заяўкі залежыць ад універсітэта і абранай праграмы. Калі вучоба пачынаецца ў верасні, то дэдлайн будзе наступаць у сакаівку-красавіку. Калі ж заняткі пачынаюцца ў лютым, то дэдлайн – у кастрычніку.