Набор у Акадэмію Рэгіянальных Лідэраў 2020
- 19.06.2020
- Летнікі
- ліпень 2020
- 29.06.2020
- Анкета
Беларускі Дом у Варшаве сумесна з Цэнтрам Гарадскіх Ініцыятываў аб’яўляе набор на Акадэмію Рэгіянальных Лідэраў, якая адбудзецца у ліпені-жніўні 2020.
Акадэмія будзе складацца з трох адукацыйных сесій на розныя тэмы ў розных рэгіёнах Беларусі.
Галоўныя мэты акадэміі:
- развіццё кампетэнцый, накіраваных на эфектыўнае планаванне і рэалізацыю праектаў лакальных актывістаў, натхняльныя прыклады паспяховага актывізму і лепшай камунікацыі паміж актывістамі і ініцыятывамі;
- развіццё кампетэнцый, накіраваных на павышэнне якасці ўзаемадзеяння актывістаў з іх мэтавымі групамі;
- развіццё кампетэнцый, арыентаваных на PR-праекты і сацыяльна значныя ініцыятывы; пабудова механізмаў узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады.
У праграме:
- прэзентацыя паспяховых ініцыятываў і праектаў у Беларусі
- уводзіны ў планванне і кіраванне праектамі
- пошук ідэй для рэалізацыі праектаў у рэгіёнах
- камунікацыя з партнёрамі, пошук і прыцягненне мясцовых рэсурсаў
- сацыяльныя сеткі, месенджары і СМІ
- Інструменты вывучэння праблем і патрэбаў мэтавых груп
- дызайнерскае мысленне як новы падыход у планаванні праектаў
- распрацоўка ідэй і ініцыятыў, якія актывісты смогуць рэалізаваць у сваіх рэгіенах
Даты сесій:
- 10-12 ліпеня
- 18-19 ліпеня
- 25-26 ліпеня
Сесіі пройдуць у розных кутках Беларусі. Для таго каб быць адабраным у слухачы акадэміі, неабходна пацвердзіць свой удзел ва ўсіх 3 сесіях.
Для таго каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анлайн-анкету.
Дэдлай падачы заявак 29 чэрвеня да 12.00
Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі кандыдатамі 4 ліпеня.
Кантакты: info@belaruskidom.eu
Глядзіце таксама: