Набор у Школу маладых менеджэраў публічнага адміністравання SYMPA

Міжнародная асветніцкая праграма “Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання SYMPA» аб’яўляе юбілейны дзясяты набор і запрашае крэатыўных і канструктыўных, ініцыятыўных і адказных маладых людзей, якія хочуць узмацніць і рэалізаваць свой патэнцыял у сферы дзяржаўнага кіравання.

Удзельнікі паглыбяць веды па пытаннях эфектыўнага і інклюзіўны дзяржкіравання, мясцовага самакіравання, электроннага ўрада, эканамічных i бюджэтных працэсаў, ўстойлівага развіцця, пазнаёмяцца з вопытам рэформ у постсавецкіх краінах, а таксама распрацуюць і рэалізуюць праекты, накіраваныя на сістэмныя паляпшэнні ў сваіх арганізацыях і / або рэгіёнах.

Праграма 2019 года складаецца з 4 вочных сесій (у Беларусі, Літве, Грузіі і Швецыі) і міжсесійнай работы, дыскусій з экспертамі і практыкамі, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама напісання аналітычных дакументаў і абмену ведамі і вопытам паміж «аднакласнікамі» – дзяржаўнымі служачымі, бізнэсмэнамі, грамадскімі лідарамі.

Акрамя тэарэтычных і практычных заняткаў, праграма ўключае візіты ў дзяржаўныя структуры (парламенты, міністэрствы, гарадскія саветы і да т.п.), адукацыйныя і сацыяльныя ўстановы, СМІ, грамадскія арганізацыі ў краінах правядзення сесій.

Заняткі па праграме пачнуцца ў чэрвені і скончацца ў снежні. Першая вочная сесія пройдзе ў Мінску 28 – 30 чэрвеня.

Выпускнікі Школы атрымаюць сертыфікаты Swedish Institute for PublicAdministration – SIPU International і SYMPA.

Працоўнцыя мовы школы: беларуская, руская, англійская.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў:

• узрост ад 25 да 40 гадоў;
• пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь;
• вышэйшая адукацыя;
• валоданне ангельскай мовай на ўзроўні разумення тэкстаў, лекцый і ўдзелу ў дыскусіях;
• матывацыя;
• рэкамендацыі.

Плюсам пры разглядзе заявак будзе з’яўляцца:
• досвед працы ў органах дзяржаўнага кіравання;
• грамадзянская актыўнасць.

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з удзелам у школе, уключаючы праезд, пражыванне і харчаванне. Ўзнос удзельнікаў для частковага пакрыцця орграсходаў складае па 20 еўра на кожную выязную сесію (Вільнюс, Тбілісі, Стакгольм).

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца анлайн да 20 чэрвеня 2019 г. (уключна).