Набор валанцёраў на фестываль “Тыдзень студэнта”

З 9 па 17 лістапада ў Мінску адбудзецца фестываль “Тыдзень студэнта”, прысвечаны Міжнароднаму дню салідарнасці студэнтаў.

Як гэта было летась, глядзіце тут.

Арганізатары запрашаюць ініцыятыўных людзей, якія жадаюць атрымаць незабыўны досвед валанцёрства і развіць свае скілы ў арганізатарскім накірунку. Каб стаць адным з каманды, неабходна запоўніць анкету.

Якая дапамога патрэбна?

  • Лагістыка (дамовіцца з памяшканнем, знайсці людзей, патэліць удзельнікам і інш.);
  • Піяр (сацсеткі);
  • Тэхнічная дапамога на мерапрыемствах (сустракаць удзельнікаў, падрыхтоўваць прастору і г.д.).

Дэдлайн – 25 кастрычніка. Пасля арганізатары запросяць усіх на агульную сустрэчу, дзе больш дэталёва раскажуць пра сутнасць працы.

Па любых пытаннях можна пісаць на адрас studentsweek@gmail.com.