Нахімічым вам тут!

DAAD і даследчая школа па біяхіміі Ўніверсітэта Канстанца прапаноўваюць стыпендыі на атрыманне ступені PhD па біяхіміі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець супень магістра (ці эквівалентную) па хіміі, біялогіі, навуках пра жыццё ды інш;
  • поспехі ў навучанні павінны быць вышэй за сярэднія;
  • падцвердзіць зацікаўленасць у біяхіміі;
  • на момант падачы дакументаў не заставацца ў Нямеччыне больш за 15 месяцаў;
  • апошні акадэмічны экзамен павінны быць здадзеным на працягу мінулых 6 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (B2).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя ў памеры 1 450 € штомесяц.

Кандыдатам трэба зарэгістравацца на анлайн-платформе і даслаць матывацыйны ліст, мінімум дзве рэкамендацыі і пацверджанне валодання ангельскай мовай.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 траўня 2016 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.