Наколькі (не)даступныя беларускія грамадскія прасторы?

135

12 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” прадставіць вынікі пілотнага даследавання даступнасці публічных прастораў Мінска для розных сацыяльных груп.

У Мінску шмат пляцовак для правядзення мерапрыемстваў самага рознага фармату – ад майстар-класаў да канцэртаў. Жывая Бібліятэка разам з даследчыцай Аксанай Шэлест праверылі шэраг прастораў на даступнасць і даведаліся пра прычыны бягучага стану пляцовак ды перспектывы яго зменаў.

На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя вынікаў даследавання даступнасці 15-ці публічных прастораў Мінска для розных сацыяльных груп:

  • людзей з інваліднасцю;
  • бацькоў з малымі дзецьмі;
  • людзей старэйшага ўзросту;
  • трансгендарных людзей;
  • тых, хто прытрымліваецца экапрыязнага ладу жыцця.

Пасля прэзентацыі адбудзецца абмеркаванне вынікаў пілотнага даследавання. Разам з арганізатарамі наведвальнікі паспрабуюць знайсці адказы на пытанні “Як зрабіць прасторы даступнымі для ўсіх?” і “Што можна рабіць разам для гэтага?

Умовы:

Мерапрыемства адбудзецца 12 снежня з 19:00 да 21:00 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

Падрабязней пра прэзентацыю – тут.