Наладзіць партнёрскія сувязі з паловай Еўропы ў Арменіі

Ліга дабрачыннай працы моладзі шукае ўдзельніка/ўдзельніцу для сустрэчы па наладжванні партнёрскіх сувязей у Арменіі.

Перыяд — 2-10 кастрычніка 2016 года. Лакацыя — Ерэван, Арменія.

Удзельнікамі сустрэчы стануць прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Арменіі, Беларусі, Партугаліі, Харватыі, Грэцыі, Украіны, Гішпаніі, Аўстрыі, Грузіі, Турцыі, Нідэрландаў, Малдовы, Італіі, Кіпра.

Трэнінг прысвечаны тэме беспрацоўя і стварэнню праектаў, якія будуць дапамагаць маладым людзям у пошуках працы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост — 18-35 гадоў;
  • валоданне размоўнай ангельскай;
  • зацікаўленасць тэмай і гатоўнасць рабіць праекты на дадзеную тэму ў далейшым;
  • гатоўнасць удзельнічаць у праекце ад пачатку і да канца;
  • сяброўства з Лігай (заява і ўнёсак сябра).

Заяўкі можна падаваць нават у тым выпадку, калі вы не з’яўляецеся сябрам Лігі.

Фінансавыя ўмовы

Харчаванне і пражыванне цалкам забяспечваюцца арганізатарамі. Выдаткі на дарогу кампенсуюцца ў памеры 275 еўра.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адмысловую форму і даслаць на е-адрас liga.lyvs@gmail.com да 11 жніўня ўключна.

Адказ на пададзеную заяўку кандыдаты атрымаюць 12 жніўня.

Глядзіце таксама: