“Нам патрэбен план”: Стартап-школа едзе ў Берасце і Гародню
- 01.11.2016
- Іншае

- усе ахвотныя
- Берасце, Гародня
- 2, 3 лістапада 2016
- беларуская, руская
- 03.11.2016
- start.by
2 лістапада ў Берасці і 3 лістапада ў Гародні адбудуцца заняткі Стартап-школы, дзе ўдзельнікам дапамогуць скласці план асноўных дзеянняў у бізнэсе на бліжэйшыя 2 месяцы.
Экспертам выступіць Кірыл Валошын – прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік TUT.by, hoster.by, Café Netto і іншых кампаній.
Падрыхтоўка дарожнай карты дазволіць стартапам сканцэнтравацца на найбольш важных паказчыках і праверыць ключавыя гіпотэзы.
Усе заняткі Стартап-школы (start.by) праводзяцца ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ) у межах праекту “Стварэнне ўстойлівай инфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнэсу ў рэгіёнах Беларусі”, які рэалізуецца ОСИБ пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Заняткі ў Гародні адбудуцца па адрасе: г. Гродна, вул. Міцкевіча, 8. Уваход 12 р.
Заняткі ў Берасці пройдуць па адрасе: г. Брэст, вул. Піянерская, 50. Уваход 14 р.
Дакладны час – з 18 да 21 гадзіны.