Наша памяць і яе культура: летняя школа ў Будапешце

891

Універсітэт Андрашы ў Будапешце запрашае на летнюю школу “Культура памяці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе“.

Перыяд – з 28 жніўня па 4 верасня 2016 года. Лакацыя – Будапешт, Венгрыя.

У краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы нацыяналістычнае і камуністычнае мінулае – даволі спрэчная тэма, якая прысутнічае як у палітычных дэбатах, так і ў літаратуры. Міжнародная і міждысцыплінарная летняя школа мае на мэце аб’яднаць гэтыя два кампаненты і абмеркаваць, як можна не забыцца на злачынствы камунізму і нацыянал-сацыялізму.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія атрымліваюць ступень бакалаўра ці магістра і паходзяць з нямецкамоўных краінаў, з Цэнтральнай, Паўднёвай і Ўсходняй Еўропы.

Працоўная мова – нямецкая.

Як падацца

Кандыдаты на ўдзел мусяць даслаць усе неабходныя дакументы:

  • запоўненую анкету;
  • матывацыйны ліст;
  • жыццярыс;
  • падцверджанне добрага валодання нямецкай мовай (В2 – С1);
  • копію апошняга пасведчання аб сканчэнні (школы альбо ўніверсітэта)

у pdf-фармаце на адрас tim.kraski@andrassyuni.hu.

Дэдлайн – 15 чэрвеня 2016 года.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у школе каштуе 500 еўра. Гэтая сума, апроч самога ўдзелу, пакрывае выдаткі на пражыванне.

Але ёсць 25 стыпендый, якія цалкам кампенсуюць выдаткі і вызваляць ад платы за ўдзел. Каб атрымаць адну з іх, неабходна запоўніць заяўку па спасылцы.

Падрабязнасці тут.