Научальны візіт у Польшчу для актывістаў з Беларусі

Асацыяцыя «Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр» разам з Фондам Стэфана Баторыя абвяшчаюць набор удзельнікаў і ўдзельніц на праграму прафесійнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў і арганізацый з Беларусі.
Калі: 8-13 красавіка 2019 года.
Дзе: Польшча.
У межах праграмы адбудзецца навучальны візіт у Польшчу актывістаў і актывістак беларускіх НДА.

Праграма візіту

Падчас візіту ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца пра дзейнасць няўрадавых арганізацый у Польшчы ў галіне “актывізацыі” грамадзян. Таксама – пра важнасць сувязі паміж арганізацыяй і яe найбліжэйшым асяроддзем дзеля забеспячэння большай стабільнасці арганізацыі і лакальнай салідарнасці ў выпадку неспрыяльных умоваў для яе дзейнасці.

Візіт будзе доўжыцца 6 дзён:

  • на першы дзень запланаваны майстар-класы для азнаямлення ўдзельнікаў і ўдзельніц з агульнымі пытаннямі актывізацыі і ўкаранення арганізацыі ў мясцовай супольнасці ды пошуку альтэрнатыўных крыніц падтрымкi яе дзейнасці (Варшава);
  • на працягу чатырох дзён адбудуцца сустрэчы з абранымі арганізацыямі і грамадскімі лідарамі і лідаркамі. Арганізатары пакажуць практычнае прымяненне “дыягназу”, а таксама досвед арганізацыяў, якія паспяхова ўключаюць жыхароў у сваю дзейнасць; якія атрымалі падтрымку з мясцовага асяроддзя, эфектыўна выкарыстоуваюць мясцовыя крыніцы падтрымкі, знаходзяць аднадумцаў, альтэрнатыўныя спосабы фінансіраваня. (Варшава + 2-3 гарады/мясцовасці);
  • на шосты дзень плануецца падсумоўваючы майстар-клас, падчас якога будзе праведзены аналіз, падрыхтаваны ўдзельнікамі і ўдзельніцамі. Таксама будзе супольны аналіз: што маем? чаго нам не хапае, каб удзельнікі і ўдзельніцы змаглі рэалізаваць адну з ідэяў пасля вяртання з навучальнага візіту (Варшава).

Заяўку могуць падаваць прадстаўніцы і прадстаўнікі беларускіх НДА ды ініцыятыў:

  • профіль дзейнасці якіх звязаны з грамадзянскай актыўнасцю, альбо якія плануюць у будучыні заняцца такой дзейнасцю;
  • маюць матывацыю, каб набыць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятыў ды арганізацый;
  • якія займаюцца лакальным развіццём, развіццём мясцовых супольнасцяў і грамадзянскай актыўнасцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфектыўных дзеяннях на карысць сваёй грамады, у абароне патрэб жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеянняў;
  • маюць уяўленне і матывацыю, каб атрыманыя ў Польшчы веды і вопыт укараніць у сваю дзейнасць у Беларусі.

У навучальным візіце можа ўзяць удзел толькі адзін чалавек ад арганізацыі. Заяўка складаецца з aнкеты на ўдзел (макс. 2 старонкі).

Як можна падаць заяўку?

Для падачы заяўкі трэба адправіць інфармацыю аб жаданні ўдзельнічаць на адрас электроннай пошты studyvisit@eedc.org.pl – у адказ вы атрымаeце фармуляр aнкеты, які трэба запоўніць і адправіць на гэты ж адрас studyvisit@eedc.org.pl да 17:00 (па беларускім часе) 15 сакавіка з пазнакай «НДА 2019».

Абвяшчэнне вынікаў набору – 20 сакавіка 2019 года.

Правілы адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц

З прысланых заявак арганізатары абяруць 10 кандыдатаў для ўдзелу ў візіце.

Перавага будзе аддавацца ўдзельніцам і ўдзельнікам, якія адпавядаюць наступным крытэрам:

  • дзейнасць на карысць мясцовых супольнасцяў і грамадзян;
  • матывацыя і наяўнасць ідэі, як выкарыстаць атрыманыя веды і вопыт у дзейнасці ў Беларусі;
  • няўдзел цягам апошніх трох гадоў у навучальных візітах у Польшчу аналагічнага характару і тэматыкі;
  • наяўнасць рэкамендацыі ад прадстаўнікоў іншых беларускіх НДА.

Узровень валодання польскай мовай не з’яўляецца ўмовай удзелу ў візіце. Плануецца пераклад на беларускую мову.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме: праезд, пражыванне (двухмесныя нумары) ды харчаванне пакрываюць арганізатары.