Навошта нам дадатковая адукацыя: сустрэча ў БелАЮ

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” (РГА “БелАЮ”) запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў моладзевай сустрэчы на тэму “Дадатковая адукацыя: запасная прафесія, хобі ці трата часу?”.

Калі: 18 красавіка 2017 года, 17:00 – 20:00.
Дзе: Мінск, пр. Машэрава, 25, офіс №241 (2 паверх).

Падчас моладзевай сустрэчы вы даведаецеся, што такое дадатковая адукацыя, ці неабходна яна вам і ці можа быць цікавай, а таксама як знайсці і спланаваць свой час, каб мець магчымасць для дадатковай адукацыі і развіцця.

У выніку трэнінгу ўдзельнікі:

  • пазнаёмяцца з паняццем дадатковай адукацыі;
  • зразумеюць, ці неабходна яна менавіта ім;
  • даведаюцца, як падтрымліваць у сабе матывацыю да дадатковай адукацыі;
  • навучацца эфектыўна планаваць свой час;
  • навучацца ставіць дасягальныя мэты ў сваім дадатковым развіцці.

Удзел у сустрэчы бясплатны. Неабходна толькі да 16 красавіка запоўніць заяўку.  Сустрэча будзе праходзіць у офісе РГА “БелАЮ” па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 25, офіс №241 (2 паверх). Схему праезду вы зможаце паглядзець на нашым сайце па адрасе: