Навучальны курс для актыўнай моладзі ў Рызе

Праект “Развіццё грамадзянскага ўдзелу моладзі меншасцей і яе ўдзел у працэсе прыняцця рашэнняў” шукае маладых і актыўных на навучальны курс у Рызе (Латвія).

Перыяд – 4-8 красавіка 2016 г.

Мэты курсу:

  • даследваць рэаліі і цяжкасці ўдзелу моладзі меншасцей і яе ўплыў на працэсы прыняццця рашэнняў;
  • матываваць моладзевых супрацоўнікаў дзейнічаць у якасці мультыплікатараў і ажыццяўляць сваю дзейнасць на рэгіянальным / мясцовым узроўні;
  • распрацаваць практычныя мерапрыемствы для моладзі ў супрацоўніцтве з органамі мясцовага самакіравання і іншых структураў;
  • развіваць супрацоўніцтва сярод удзельнікаў і іх арганізацый.

Патрабаванні да ўдзельнікаў

Удзельнікамі навучальнага курсу могуць стаць моладзевыя супрацоўнікі і актывісты, якія прадстаўляюць меншасці і працуюць у моладзевых арганізацыях / цэнтрах:

  • узрост – ад 18 да 30 гадоў (магчымы абгрунтаваныя выключэнні);
  • маюць уяўленне пра тэмы праекту і досвед у рэалізацыі моладзевых праектаў;
  • прадстаўляюць арганізацыі, якія працуюць з моладдзю з недастаткова “бачных” груп: этнічныя меншасці, маладыя жанчыны, асобы з інваліднасцю, моладзь, якая знаходзіцца ў неспрыяльным эканамічным становішчы, і інш;
  • мэтанакіраваныя і матываваныя ўдзельнічаць у наступных этапах праекту;
  • жывуць у Арменіі, Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літве, Малдове, Расіі, Украіне, Эстоніі.

Падрабязнасці праекту

Дзень прыезду – 3 красавіка, дзень ад’езду – 9 красавіка. Месца пражывання – гатэль у Рызе.

Працоўная мова – руская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама кампенсуюць транспартныя выдаткі і выдаткі на атрыманне візы.

Зарэгістравацца на курс і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы.