Навучальны курс для гродзенскіх адукатараў

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае прыняць узяць удзел у Доўгатэрміновым вочна-дыстанцыйным навучальным курсе  для выкладчыкаў, трэнераў і менеджэраў сферы дадатковай адукацыі дарослых Гродзенскай вобласці.

Калі і дзе: з жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».

На працягу курса ўдзельнікі:

  • пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых і стандартамі нефармальнай адукацыі;
  • удасканаляць прафесійныя кампетенцыі ў галіне арганізацыі, распрацоўкі, правядзення і ацэнкі адукацыйных праграм для розных мэтавых груп;
  • распрацуюць уласную адукацыйную праграму, якую змогуць правесці на мясцовым узроўні пасля заканчэння навучальнага курса.

Вядучыя курса: у якасці выкладчыкаў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне адукацыі дарослых.

Мэтавая група: настаўнікі, выкладчыкі, метадысты, трэнеры, супрацоўнікі быбліятэк, цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, менеджэры, якія праводзяць ці плануюць праводзіць праграмы дадатковай адукацыі для розных груп насельніцтва Гродзенскай вобласці.

Фармат: тры навучальных модуля на палатформе дыстанцыйнага навучання (аб’ем – 4-6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы/жыхарства, а таксама тры аднадзённыя вочныя сесіі ў Гродна.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • зацікаўленасць ва ўдасканаленні і развіцці ўласных кампетенцый у сферы адукацыі дарослы;
  • папярэдні досвед працы з пазначанай тэмай і/ці бачанне далейшай работы ў сферы адукацыі дарослых;
  • час для работы на курсе не меней за 4 гадзін у тыдзень, а таксама доступ да кампутара і сеткі Інтэрнэт.

Фінансавыя ўмовы:

Удзел у вочных і дыстанцыйных занятках, навучальныя матэрыялы і кава-паўзы пад час вочных сесій бясплатныя для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц курса. Усе іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе, аплочваюцца ўдзельнікамі і ўдзельніцамі ці арганізацыямі, якія іх накіроўваюць на навучанне.

Дэдлайн рэгістрацыі на курс – 10 жніўня 2016 года.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у курсе, звяртайцеся да каардынатара курса Віталя Нікановіча па электроннай пошце:vnikanovich@gmail.com ці праз скайп: v_n_n_v.