Навучальны курс для моладзевых працаўнікоў ад Erasmus+

Трох удзельнікаў ад Беларусі запарашаюць на навучальны курс па працы з моладзю – у межах праекта “On the way to…”.

Калі: 18-25 лістапада 2018.
Дзе: Зуб, Польшча (між Кракавам і Закапаны).

Праект скіраваны на арганізацыі, якія працуюць з моладзю ў станаўленні іх незалежнасці, а таксама дапамагаюць развіць іх асабістыя характарыстыкі. Удзельнікі даведаюцца больш пра інструменты працы з маладзю для пераадолення праблемаў пераходнага ўзросту.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 гадоў;
  • досвед працы з моладзю;
  • пажадана вышэйшая адукацыя ў наступных галінах: сацыяльная праца, правазнаўства, педагогіка, псіхалогія і сумежныя;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 30 еўра.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 верасня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.