Навучальны курс для школьнікаў, якія збіраюцца вучыцца ў ЗША

Competitive College Club (CCC) – гэта інтэнсіўная праграма для вучняў 10-11 класаў, якія плануюць паступаць ва універсітэты ЗША для атрымання ступені бакалаўра, пачынаючы з восені 2018 альбо 2019 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • навучанне ў 10 альбо 11 класе (з восені 2017 года);
  • беларускае грамадзянства;
  • высокія акадэмічныя і пазакласныя поспехі;
  • валоданне ангельскай мовай на высокім узроўні;
  • намер паступаць ва універсітэты ЗША.

Удзел у праграме бясплатны. Competitive College Club не гарантуе залічэнне ў амерыканскі універсітэт альбо атрыманне фінансавай падтрымкі, але дае магчымасць атрымаць веды і ўменні, якія значна падвышаюць верагоднасць паступлення.

Competitive College Club складаецца з сустрэч з носьбітамі англельскай мовы і прадстаўнікамі EducationUSA, афлайн (у Мінску) і анлайн заняткаў, якія пазнаёмяць удзельнікаў з працэсам паступлення, падрыхтоўкі да напісання матывацыйных і акадэмічных эссе, абмеркаванняў фільмаў і кніг на ангельскай мове, падрыхтоўкі да TOEFL і SAT, валанцёрскай працы і інш.

Інтэнсіўная праца на курсе будзе доўжыцца з 28 жніўня 2017 года па люты 2018 года. У далейшым сувязь з удзельнікамі будзе мець індывідуальны характар да сканчэння працэса паступлення.

Для таго, каб прыняць удзел у праграме, неабходна да 24 жніўня (уключна) запоўніць заяўку на ангельскай мове ды даслаць здымак/скан сваіх адзнакаў за мінулы год на advisingbelarus@gmail.com. На гэтую ж электронную адрэсу мона звяртацца па ўсіх дадатковых пытаннях, пазначыўшы ў тэме ліста  “Belarus CCC 2017”. Вынікі адбору будуць вядомыя да 26 жніўня.