Навучальны курс «Эфектыўныя прэс-службы»

Прэс-секратароў запрашаюць удасканаліць свае веды па піяр і арганізацыі працы з прадстаўнікамі медыяпрасторы.

Калі: 23 верасня – 25 лістапада 2017 года.

Дзе: Мінск-Вільня.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:

  • з чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй;
  • як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрбных вам СМІ;
  • якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць;
  • у якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а калі — круглы стол ці медыясняданак;
  • якія «фішкі» дазволяць стаць самым запамінальным падчас удзелу ў публічнай дыскусіі ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве;
  • чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень;
  • як прымусіць сацсеткі «танчыць пад вашую дуду»;
  • як крок за крокам зладзіць сваю піяр-кампанію.

Каму будзе цікава:

  • прэс-сакратарам і супрацоўнікам прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў;
  • журналістам, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

Фармат заняткаў

Курс складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера. Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект (медыястратэгію кампаніі), зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах.

Як падацца

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай PR). Дэдлайн падачы заяўкі – 19 верасня 2017. Заяўка павінна ўтрымліваць кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў), а таксама абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.