Навучальны курс “Медыя і актывізм”
- 29.11.2017
- Іншае

- грамадзянскія актывісты, журналісты
- Віцебск
- снежань-люты
- беларуская, руская
- 10.12.2017
- vitebsk4.me
Навучальны курс “Медыя і актывізм” распачнецца ў Віцебску ў снежні. Мэта курса – аб’яднаць грамадскіх актывістаў, лідараў меркаванняў і супрацоўнікаў медыя-сферы, каб навучыцца ўзаемнай камунікацыі. Курс прадугледжвае заняткі з прафесійнымі знаўцамі сучаснай медыя-рэчаіснасці – супрацоўнікамі “Радыё Свабода”, TUT.BY, Citydog.by і інш.
Заняткі вызначаюцца шырокай тэматыкай: выкарыстанне аплікацый і дадаткаў у працы журналіста, рэалізацыя медыя-кампаній у Беларусі, магчымасці і пагрозы сацыяльных сетак, медыя-адказнасць аўтараў.
Па выніках навучальнага курса кожны з удзельнікаў атрымае магчымасць скарыстаць веды на практыцы: навучэнцам будуць прапанаваныя тэмы для працы, што кранаюць грамадскае жыццё, сацыяльныя і культурныя праблемы, выбітныя ініцыятывы і праекты Віцебска.
Прыём заявак на курс будзе адбывацца па 10 снежня ўключна. Анлайн-анкета змешчаная па спасылцы.