Навучальны тур па грамадскіх прасторах Масквы

“Благасфэра” абвясціла прыём заявак ад НКА краінаў СНД на азнаямленча-навучальны тур па грамадскіх прасторах “Фабрыка прастораў”.

Калі: 8-12 кастрычніка 2018 года.
Дзе: Масква, Расія.

У праграме:

  • візіты ў грамадскія прасторы Масквы: культурныя і суседскія цэнтры, былыя промкластары;
  • майстар-класы па сацыяльных камунікацыях для развіцця грамадскіх прастораў;
  • удзел у II канфэрэнцыі грамадскіх прастораў “Фабрыка прастораў цэнтру “Благасфера”.

Канферэнцыя зьбярэ прадстаўнікоў грамадскіх прастораў розных тыпаў з розных гарадоў Расіі, аб’яднаных ідэяй ўключэння грамадзян у сацыяльную актыўнасць.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам і ўдзельніцам будзе аплачаны праезд, пражыванне і харчаванне.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 22 верасня 2018 года.

Паводле belngo.info