Навучальны візіт у Гдыню зноў шукае ўдзельнікаў!

Пачынаецца прыём заявак на ўдзел у новым раўндзе праекту “Study Visits in Gdynia”.

Перыяд – 3-14 красавіка 2017 года. Лакацыя – Гдыня, Польшча.

Удзельнікі з Беларусі, Малдовы і Ўкраіны пазнаёмяцца з Польшчай, трапяць у польскія дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі. Яны атрымаюць магчымасць пабачыць, як супрацоўнічаюць урад, НДА, бізнэс і СМІ, даведаюцца, праз якія цяжкасці прайшлі палякі на шляху да таго, каб стаць часткай Еўропы.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • мець грамадзянства адной з названых краін;
  • добра валодаць рускай мовай;
  • узрост – ад 18 гадоў.

Праграма навучальнага візіту доўжыцца 11 дзён у групе з 12-15 удзельнікаў. Сустрэчы адбываюцца непасрэдна ў офісах арганізацый, якія запрашаюць удзельнікаў, што дае магчымасць не толькі скантактавацца з супрацоўнікамі і задаць шмат пытанняў, але і пабачыць на ўласныя вочы, чым яны займаюцца і як праходзіць іх дзейнасць.

Працоўная мова – руская.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі забяспечваюцца пражываннем у інтэрнаце, харчаваннем, мясцовым транспартам і невялікімі грашыма на мерапрыемствы праграмы. Таксама вяртаецца кошт квіткоў на праезд у абодва бакі, аказваецца падтрымка, каб атрымаць бясплатную шэнгенскую візу. Самастойна ўдзельнікі займаюцца візавымі справамі і аплочваюць страхоўку.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 15 студзеня 2017 года.

Вынікі будуць вядомыя на афіцыйнай старонцы праекту ў Facebook напачатку лютага.

Звязацца з арганізатарамі можна па е-адрасе studyvisits@cwm.org.pl.