Навучальныя візіты ў Польшчу для маладых студэнтаў і студэнтак

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Лідары пераўтварэнняў», Фонд «Барусія» адкрывае набор матываваных, актыўных маладых людзей з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны на ўдзел у Праграме Study Tours to Poland (STP). STP – гэта паўтара тыдня інтэнсіўнай пазнавальнай праграмы ў міжнароднай групе аднадумцаў, падчас якой удзельнікам прадастаўляецца магчымасць атрымаць новыя веды і ўменні, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, наведаць развіваючыя мерапрыемствы.

Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове.

Візіты ладзяцца ў красавіку і маю 2020 г. (канкрэтныя даты ўдзелу будуць пададзеныя прынятым удзельнікам індывідуальна). Працягласць візіту да 12 дзён. Арганізатар бярэ на сябе ўсе выдаткі па пражыванні і трохразовае харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту.

Кандыдаты павінны:

  • быць грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны;
  • мець ад 18 да 21 гадоў (народжаныя ў перыяд з 1 ліпеня 1998 да 31 снежня 2001 года, грамадзяне Малдовы з 1 студзеня 1998 да 31 снежня 2001 года);
  • навучацца ў ВНУ Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі;
  • не быць раней удзельнікамі Праграмы Study Tours to Poland.

Як падацца:

Заяўкі ад кандыдатаў прымаюцца да 6 студзеня 2020 г. уключна (да 23:59 па польскім часе). Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымае індывідуальна да 15 лютага 2020 г. на пададзены ў заяўцы e-mail.

Больш інфармацыі – па спасылцы.