Навучыцца анлайн-актывізму ў Мінску, Оршы, Маладзечна і Баранавічах

Школа анлайн-актывізму абвяшчае новы набор! У снежні, студзені і лютым 2018-19 пры падтрымцы агранізацыі Next StopNew Life” у некалькіх гарадах Беларусі пройдуць двухдзённыя трэнінгі па выкарыстанні анлайн-інструментаў грамадскімі актывістамі для вырашэння мясцовых праблем.

Сёлета Школа анлайн-актывізму збірае 4 групы па 15 чалавекаў у 4 гарадах: Мінску (5-6.12.18), Оршы (22-23.12.18), Маладзечна (12-13.01.19) і Баранавічах (16-17.02.19).

Трэнерамі Школы анлайн-актывізму стануць Андрэй Стрыжак – праваабаронца, валанцёр, актывіст незалежнага прафсюза РЭП; Антон Матолька – гарадскі актывіст, блогер; Рамуальда Юхневіч – грамадзянская актывістка, спецыялістка ў галіне SMM, краудфандынга і камунікацый.

Цягам двух дзён удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца:

  • як структураваць і апісаць сваю праблему;
  • як эфектыўна камунікаваць з чыноўнікамі і бізнэсмэнамі;
  • як сабраць каманду і сродкі для рэалізацыі праектаў;
  • як прасоўваць праекты на інтэрнэт-пляцоўках.

Для каго:

На трэнінгі запрашаюцца ўсе, хто мае намер дабіцца зменаў у сваім горадзе шляхам анлайн-актывізму: адкрыць інклюзіўную школу, адрэстаўраваць парк, паставіць ліхтар ў цёмным двары і інш. Падчас кожнага з 4 заняткаў Школы аўтары 4 ідэяў атрымаюць экспертную і метадычную
падтрымку трэнераў для паспяховай рэалізацыі не пазней за люты 2019 года.

Умовы:

Удзел у мерапрыемствах Школы анлайн-актывізму БЯСПЛАТНЫ. Арганізатары забяспечваюць
харчаванне ўдзельнік/цаў, пакрываюць выдаткі на пражыванне і праезд (па ўзгадненні).

Як падацца:

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы. Дэдлайн заявак23 лістапада 2018 г., 23:59.
Вынікі адбору будуць вядомыя 25 лістапада 2018 г.

Падрабязней пра Школу анлайн-актывізму – тут.