Навучыцца праводзіць дэбаты і змяніць грамадства

Усіх зацікаўленых запрашаюць на навучальны курс “Актывізацыя грамадскага дыялогу праз дэбаты”.

Курс накіраваны на развіццё кампетэнцый удзельнікаў, неабходных для таго, каб арганізаваць абмеркаванне важных для грамадства пытанняў праз дэбаты.

Лакацыя – Літва. Працоўныя мовы – беларуская і руская.

Навучальны курс складаецца з адукацыйных сесій у спалучэнні з практычнымі заданнямі, якія дазволяць пакаштаваць новыя веды і ўменні на практыцы. З удзельнікамі будзе працаваць эксперт з Літвы, які падрабязна распавядзе пра методыку правядзення дэбатаў і эфектыўныя падыходы да працы з аўдыторыяй, а таксама навучыць маладых актывістаў і актывістак з Беларусі самастойнай працы над гэтым накірункам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць сябрам грамадскай арганізацыі, палітычнай партыі, актыўным грамадзянінам мясцовых супольнасцей Беларусі;
  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • інтарэс да аганізацыі і правядзення дэбатаў;
  • матывацыя і магчымасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах навучальнага курсу.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі на пражыванне, праезд і харчаванне, пры неабходнасці і на атрыманне Шэнгенскай візы.

Заяўку на ўдзел можна падаць па спасылцы.

Дэдлайн – 14 лютага 2016 года.

Больш дэталёвую інфармацыю і расклад семінараў можна паглядзець тут.