Тры тыдні развіцця ў ЗША: Community Connections зноў шукае ўдзельнікаў

Агенцыя ЗША по міжнародным развіцці (USAID) абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурнага абмену Community Connections-2017.

Кандыдаты і кандыдаткі, абраныя праз конкурс заявак і сумоў’е, атрымаюць магчымасць правесці тры тыдні ў ЗША: прайсці прафесійную стажыроўку, пазнаёміцца з культурай і традыцыямі краіны. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць жыць у сем’ях. Валоданне ангельскай мовай не патрабуецца.

Тэмы праграм Community Connections 2017:

  • Паслугі па рэабілітацыі дзяцей і моладзі з інваліднасцю (з захаваным інтэлектам);
  • Інклюзіўнае навучанне ў школе;
  • Развіццё інфраструктуры падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва;
  • Роля грамадскасці ў развіцці мясцовых суполак;
  • Навучанне школьнікаў асновам прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • Узмацненне ролі жанчын у вырашэнні сацыяльных праблем мясцовых суполак.

Неабходныя дакументы:

Дэдлайны розныя для кожнай праграмы, першы – 25 кастрычніка 2016-га і апошні – 21 сакавіка 2017 года.

Графік стажыровак, дэдлайны, прыблізныя даты сумоўяў і патрабаванні для кожнай з праграм можна знайсці тут і тут.