Навучыцца скрайбінгу: бясплатны анлайн-курс па выбудоўванні інфармацыйных малюнкаў-схем

Каманда Scriberry запрашае на бясплатны анлайн-трэнінг па асновах скрайбінгу. Скрайбінг – гэта працэс візуалізацыі складаных сэнсаў і паняткаў простымі вобразамі, якія вымалёўваюцца адначасова з данясеннем інфармацыі. Асабліва карыснымі такія веды будуць для настаўнікаў, выкладчыкаў, коўчаў і іншых прафесіяналаў, задача якіх – эфектна і зграбна візуалізаваць складаны матэрыял, каб слухачам было прасцей яго сістэматызаваць і ўсвядоміць.

Курс складаецца з 4-х вэбінараў, 1 відэаўрока і некалькіх заданняў для самастойнай працы. Падчас курса ўдзельнікі даведаюцца пра асноўныя прынцыпы скрайбінгу, асаблівасці працы з зыходным матэрыялам. Акрамя таго, курс раскажа, як выбудоўваць візуальную структуру скрайбаў, як кіраваць увагай глядачоў, пазнаёміць удзельнікаў з базавымі элементамі графікі і прапануе лайфхакі ад больш прасунутых скрайбераў.

Як паўдзельнічаць?

Спасылку для рэгістрацыі можна зайсці тут.

Падрабязней пра курс – тут.