Навучыцца вучыць у Марока!

Будучыя адукатары запрашаюцца на праграму Global Addictest Fellowship (GAF) – праграму па павышэнні практычных навыкаў маладых прафесіяналаў.

Месца – Рабат, Марока. Працягласць – адзін ці два гады (дзве опцыі).

Агляд праграмы:

  • удзельнікі GAF – высокаматываваныя нядаўнія выпускнікі вну, якія цікавяцца адукацыяй. Праграма дае ім магчымасць атрымаць практычныя веды – кожны ўдзельнік будзе з’яўляцца трэнерам старшакласнікаў і будзе дапамагаць ім на іх шляху да паступлення ў каледж;
  • цэнтр GAF – моладзевая ініцыятыва, ён кіруецца ідэйнымі асобамі ад 21 да 29 гадоў;
  • удзельнікі будуць праводзіць варкшопы па пісьме, падрыхтоўцы да SAT, будуць кансультаваць школьнікаў, весці дыскусіі ў малых групах і адзін на адзін з кожным школьнікам, а таксама арганізоўваць навучальныя сесіі;
  • удзельнікі атрымаюць магчымасць далучыцца да Institutional Enrichment Projects (IEPs) – працаваць над аналізам дадзеных і пашырэннем цэнтру.

Фінансавыя ўмовы

Праграма GAF  – гэта аплочваемая праца full-time. Акрамя гэтага, удзельнікам пакрываюць выдаткі на жыллё і харчаванне, а таксама праводзяць заняткі па французскай альбо арабскай мове.

Працоўная мова – ангельская.

Заяўкі прымаюцца круглы год – дзеля гэтага трэба даслаць свае СV і матывацыйны ліст на GAF@addictest.com.

Больш інфармацыі можна запытаць па вышэйназваным адрасе.