Навучыцца вучыцца: анлайн-курс

Уменне вучыцца – адна з найбольш актуальных кампетэнцый 21 стагоддзя. Анлайн-курс “Learning to learn” дапаможа разабрацца з тым, як навучыцца вучыцца. Удзельнікі будуць чытаць, глядзець кароткія фільмы, гуляць у гульні ды праходзіць тэсты.

Асноўныя тэмы курсу:

  • мэты ў навучанні;
  • індывідуальнае і групавое навучанне;
  • перашкоды ў навучанні;
  • стылі навучання;
  • матывацыя для навучання;
  • Тэорыя множнага інтэлекту;
  • кіраванне часам;
  • інфармацыйны менеджмент;
  • што трэба для хуткага навучання.

Час: спастрэбіцца выдаткаваць ад 25 да 50 гадзін часу, каб скончыць курс.

Перыяд навучання: ліпень-жнівень 2017 альбо 21-30 жніўня 2017

Навучанне на курсе бсплатнае, дзякуючы фінансаванню ў межах праграмы Erasmus+

Спасылка на навучальную платформу знаходзіцца тут.