Навучыцца выкарыстоўваць тэатр для працы з асаблівай моладдзю

“Teatri di carta” – праект для моладзевых супрацоўнікаў, якія працуюць з людзямі з інваліднасцю. Пад час праекта ўдзельнікі будуць вучыцца выкорыстоўваць тэатр для працы з моладзю, якая мае розныя ступені інваліднасці.

Тэатр з’яўляецца ўніверсальнай мовай, праз якую навакольнае асяроддзе робіцца прыемным і ўтульным, з дапамогай якога маладыя людзі ствараюць, узаемадзейнічаюць, эксперыментуюць, спазнаюць найбольш патаемныя часткі сябе (страхі, мары, эмоцыі) у вымярэнні, дзе няма правільных ці няправільных метадаў або адрозненняў, дзе ўсе роўныя, дзе можна «гуляць» без страху вонкавага асуджэння. Праз тэатральны досвед праект скіроўвае ўдзельнікаў на шлях да новых адкрыццяў і асабістага росту, развіццё здольнасцяў і асабістых інтарэсаў, ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва адзін з адным.

Патрабаванні да ўдзельнікаў і ўдзельніц:

  • узрост 18+
  • працуюць з людзямі з інваліднасцю
  • валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні вітаецца.

Умовы ўдзелу: 

  • выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
  • рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра
  • вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям»

Калі: 12-17 лістапада 2018

Дзе: Thiene, Італія (70 км ад Венецыі)

Каб падацца неабходна: