Навучыся крытычна мысліць на моладзевым абмене ў Львове

Прыём заявак на моладзевы абмен “Крытычнае мысленне Чысты розум” ва Украіне. Галоўнай мэтай гэтага моладзевага абмену з’яўляецца збор моладзі з 6 краін, якая будзе працаваць разам каб стварыць міжнародны рух, прысвечаны развіццю крытычнага мыслення і медыя пісьменнасці сярод маладых людзей, а таксама распрацоўваць ідэі для будучых актыўнасцей і праектаў у межах гэтага руху.

Мэты абмену

  • знайсці агульную глебу і інавацыйныя ідэі для будучага супрацоўніцтва, выкарыстоўваючы ўменні і веды людзей з рознымі бэкграўндамі;
  • распрацаваць праекты па тэме;
  • падвысіць медыя пісьменнасць удзельнікаў праекта;
  • стварыць канцэпт, бачанне, брэнд, лагатып, слоган і магчымыя актыўнасці для будучага руху, прысвечанага развіццю крытычнага мыслення і медыя пісьменнасці;
  • развіць здольнасці крытычнага мыслення ўдзельнікаў;
  • падвысіць разуменне таго, як медыя і сацыяльныя сеткі ўплываюць на нашае ўспрыманне.

Профіль удзельнікаў:
• узрост 18-30 гадоў
• веданне ангельскай мовы як мінімум на ўзроўні intermediate

• матывацыя і жаданне прыняць удзел у гэтым моладзевым абмене

Дзе: Львоў, Украіна

Калі: 26 траўня – 3 чэрвеня 2018

Фінансавыя ўмовы: праект фінансуецца ў межах праграмы Erasmus+. Удзельнікам пакрываюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і дарогу. Арганізацыйны ўнёсак для беларусаў: 30 EUR

Дэдлайн: 23 сакавіка, 23CET

Падаць заяўку

З пытаннямі звяртайцеся на apply@ngologos.org