Навучыся працаваць з камандай у анлайне

Эксперты і эксперткі з Эстоніі і Беларусі падзеляцца лепшымі практыкамі і анлайн-інструментамі для каардынацыі працы ў камандах, аддаленай працы і камунікацыі на майстар-класе 4 кастрычніка ў Мінску.

На майстар-класе будзе разгледжана, як, выкарыстоўваючы сучасныя метады і анлайн-вырашэнні, знізіць нагрузку, павялічыўшы пры гэтым эфектыўнасць працы каманды. Будуць прапанаваныя метады і рашэнні, заснаваныя на патрэбах удзельнікаў, таму пры рэгістарацыі важна адказаць на пытанні анкеты.

Для каго?

Майстар-клас будзе карысны ўсім, хто працуе ў арганізацыях і ініцыятывах грамадскай супольнасці, мясцовых супольнасцях.

Умовы ўдзелу

Майстар-клас пройдзе 4 кастрычніка з 10.30 да 17.00 ў Мінску. Для працы ўдзельнікам спатрэбіцца ноўтбук. Месца правядзення будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам.

Удзел бясплатны, неабходна зарэгістравацца па спасылцы. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на скрыню oeec.ngo@gmail.com. Арганізатары не пакрываюць транспартных выдаткаў удзельнікаў.

Дэдлайн падачы заявак: 24 верасня 2018.