Навучыся публічнай палітыцы і дзяржкіраванню анлайн

Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання (SYMPA) сумесна з дэпартаментам сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) аб’яўляе набор на онлайн-курс “Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі”.

Алайн-курс складаецца з шасці тэм, актуальных для вывучэння сучаснага дзяржаўнага кіравання і публічнай палітыкі:

– Уводзіны ў сучаснае дзяржаўнае кіраванне;
– Рэформы “Новы публічны менеджмент”;
– Паняцце публічная палітыка: тэарэтычныя і практычныя падыходы;
– Аналіз і рэалізацыя публічнай палітыкі;
– Дзяржаўная служба: напрамкі рэформаў;
– Празрыстасць дзяржаўнага кіравання, этыка і барацьба з карупцыяй.

Гэтыя тэмы вы зможаце прапрацаваць пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, чытаючы рэкамендаваныя артыкулы і беручы ўдзел у анлайн-абмеркаванні ключавых канцэпцый. У канцы кожнай тэмы для самаправеркі ўдзельнікі курсу праходзяць кароткі тэст. Заняткі праходзяць у сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle.

Працягласць курса: 12 тыдняў.
Мова: руская / беларуская.

Удзельнікі, якія паспяхова завяршаць анлайн-курс, атрымліваюць сертыфікаты SYMPA і ЕГУ. Праходжанне курса эквівалентна 3 заліковым адзінкам (крэдытам) у сістэме ECTS.

Каб падаць заяўку на ўдзел у курсе, дашліце на адрас info@sympa-by.eu наступную інфармацыю:

– прозвішча і імя лацінкай, як у пашпарце;
– сваю кантактную інфармацыю (адрас эл. пошты);
– кароткае тлумачэнне, чаму вы хочаце прыняць удзел у курсе (200-300 слоў).

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 10 кастрычніка. Колькасць месцаў абмежавана. У выпадку паспяховага залічэння на онлайн-курс, вы атрымаеце неабходную інфармацыю і інструкцыі па выкарыстанні сістэмы Moodle да 14 кастрычніка.