Навучыся распрацоўваць праекты і кіраваць імі

У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасьці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнэраў, і вы ня ведаеце, дзе іх шукаць? 
У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнэры, але ня ведаеце, дзе і як знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досьвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытаньні – прыміце ўдзел у трэнінгу “Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспэкты праектнага мэнэджмэнту”.Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

У першую чаргу трэнінг разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 6 лістапада 2018 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятываў і арганізацыяў, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага мэнэджмэнту і фандрайзінгу.

Што дасць трэнінг?

У рамках трэнінгу ўдзельнікі змогуць:

  • азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі;
  • атрымаць тлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі;
  • набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэту, асноўных прынцыпаў справаздачнасці;
  • атрымаць каштоўныя камэнтары і парады з боку экспэртаў наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнэраў.

Таксама ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзьніклыя пытанні.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел у трэнінгу трэба запоўніць анлайн-анкету не пазьней за 3 снежня 2018 году.

Увесь трэнінг будзе праходзіць з 20 па 22 снежня 2018 г, Пачатак трэнінгу 20 сьнежня аб 11:00.

Дзе: Вільня, Гатэль: Corner Hotel, вул.T. Ševčenkos  16.
Арганізатар: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава

Калі ў вас узнікнуць пытанні, зьвяртайцеся па адрасе assistantminsk@gmail.com.