Навучыся выкарыстоўваць дзіджытал-рэсурсы ў працы (з моладдзю)
- 17.10.2018
- Трэнінгі
- усе зацікаўленыя
- Беларусь, Мінск
- 20 кастрычніка 2018, 18:00
- руская
- 20.10.2018
- vk.com
На гэтых выходных Ліга дабраахвотнай працы моладзі плануе цікавую адукацыйную актыўнасць.
У суботу, 20 кастрычніка, Ліга арганізуе майстар-клас “Электронныя рэсурсы і прыкладанні для працы з моладдзю” ў рэсурсным цэнтры “Ступені”. Гэтае мерапрыемства арыентавана на тых, хто працуе з маладымі людзьмі, ды і проста цікавіцца тэмай электронных рэсурсаў, якія можна выкарыстоўваць для стварэння розных гульняў, квэстаў, віктарын, інфаграфікі, інтэрактыўных дошак і г.д. Майстар-клас заснаваны на вопыце і ведах, атрыманых супрацоўніцай Лігі Ангелінай падчас трэнінгу “DigiLand” ў Арменіі.
Калі вы зацікаўлены прыняць удзел у майстар-класе, калі ласка, запоўніце гугл-форму.