Навукова спазнаць іншы Кітай: стыпендыя на вучобу ў Пекінскім універы

The Yenching Academy of Peking University прапануе магчымасць навучання па праграме Master’s degree in China Studies.

Калі: верасень 2018 – жнівень 2019 года.
Дзе: Пекін, Кітай.

Праграма адмыслова распрацаваная для вывучэння Кітая за межамі традыцыйных гуманітарных і сацыяльных дысцыплін. Навучанне праводзіцца на ангельскай мове.

Студэнты і студэнткі будуць працаваць у малых групах і такім чынам змогуць стварыць шчыльныя зносіны паміж прадстаўнікамі розных дысцыплінаў і канцэпцый і ствараць спрыяльныя ўмовы для абмену ідэямі і ўзаемнага навучання. Таксама ўсе замежныя студэнты змогуць прайсці курс навучання кітайскай мове, а кітайскія студэнты будуць вывучаць замежную.

Для замежных студэнтаў і студэнтак навучанне на праграме разлічана на 12 месяцаў, для студэнтаў і студэнтак з Кітая – 24 месяцы. Тэрміны навучання ахопліваюць не толькі восеньскі і веснавы семестр, але і летнія месяцы.

Па заканчэнні гадавой праграмы студэнты і студэнткі могуць застацца яшчэ на год для завяршэння даследавання і абароны дыпломнай працы. У залежнасці ад праекту і акадэмічнай паспяховасці студэнты і студэнткі могуць прэтэндаваць на падаўжэнне стыпендыі на другі год.

Фінансавыя ўмовы

Пекінскі ўніверсітэт прапануе стыпендыю, якая пакрывае плату за навучанне, пражыванне ў кампусе ўніверсітэту і авіяпералёт у Пекін і назад пасля заканчэння навучання. 

Навучацца на праграме могуць студэнты і студэнткі, якія:

  • у стане пачаць навучанне ў верасні 2018 года;
  • маюць выдатную паспяховасць;
  • выдатна валодаюць ангельскай мовай;
  • уцягнуты ў пазакласную дзейнасць, грамадскія працы, грамадскія арганізацыі;
  • маюць лідарскі патэнцыял;
  • маюць ступень бакалаўра ў любой дысцыпліне, атрыманую не пазней за 31 жніўня 2018 года;
  • перавага аддаецца студэнтам ва ўзросце 25 гадоў і маладзейшым.

Усе, хто жадаюць навучацца на праграме Master’s degree in China Studies, павінны зарэгістравацца на партале ўніверсітэту Peking University і падаць на разгляд наступныя дакументы:

  • рэгістрацыйную форму;
  • рэзюмэ;
  • матывацыйны ліст;
  • выпіску з апошнімі адзнакамі;
  • 2 рэкамендацыйныя лісты;
  • вынік тэсту на веданне англійскай (IELTS / TOEFL / Cambridge / CEFR).

Дакументы павінны быць прадстаўлены на ангельскай мове.

Дэдлайн – 15 студзеня 2018 года.

Паводле by.odb-office.eu