Навуковы адпачынак на Байкале

Летняя школа па астрафізіцы і фізіцы элементарных часціц запрашае ў навуковы адпачынак на бераг возера Байкал.

Перыяд — 8-15 ліпеня 2016 года. Лакацыя — вёска Вялікія Каты на ўзбярэжжы Байкала.

Калі вы спецыяліст у любой з прыродазнаўчых галін за межамі фундаментальнай фізікі, умееце распавесці пра сваю сферу неспецыялістам і жадаеце прабавіць тыдзень на Байкале, то варта зарэгістравацца і паехаць.

Летняя школа ўжо традыцыйныя, 16я па ліку. Сёлета арганізатары плануюць зрабіць яе больш разнастайнай і запрасіць лектараў з розных галін: біялогіі, нейранавукі, геафізікі, клімату, тэхналогіі і г.д.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты 3-5 курсаў, аспіранты і выкладчыкі.

Школа мае міжнародны фармат, таму адно з патрабаванняў — базавае веданне ангельскай мовы.

Фінансавыя ўмовы

Да Іркуцка ўдзельнікі дабіраюцца самастойна, а пасля арганізатары пераймаюць усе выдаткі на сябе. Гэта пражыванне, харчаванне, транспарт.

Апроч навуковых лекцый і дыскусій, удзельнікаў чакаюць вячэрнія сеансы тэлескопных назіранняў Іркуцкага планетарыя, турыстычныя падарожжы на скалу Скрыпер.

Студентам-фізікам: навуковую праграму Школы будуць прадстаўляць і тэарэтыкі, і эксперыментатары. у тым ліку ад калабарацый ATLAS, CMS, гравітацыйна-хвалевай абсерваторыі LIGO. Тэарэтыкі будуць распавялаць, апроч усяго іншага, пра знакаміты двухфатонны усплёск пры 750 ГэВ і пра фізіку чорных дзірак.

Зарэгістравацца можна тут.

Дэдлайн — 20 траўня 2016 года.

 

Глядзіце таксама: