Навуковы слэм Falling Walls 2020: перамагай і прадстаўляй Беларусь у Берліне

DAAD i Iнстытут нямецкiх i еўрапейскiх даследаванняў пры БДУ запрашаюць прыняць удзел у конкурсе навуковага слэма “Falling walls”. Напярэдадні слэму зацікаўленыя ўдзельнікі змогуць сустрэцца з трэнерам і папрацаваць над сваім выступам.

 

Калі: 16.05.2020 .

Дзе: Мінск, Ленінградская 20 – 405.

Falling Walls слэм будзе цікавы:

  • тым, хто ладзіць даследаванні ў сваёй навуковай сферы;
  • тым, хто можа даступна і хутка расказаць пра свой даследчы праект;
  • тым, хто не баіцца сцэны і можа выступіць на рускай і ангельскай мове;
  • студэнтам і выпускнікам універсітэта.

 

Напярэдадні мерапрыемства, 15 траўня, адбудзецца варкшоп, дзе дасведчаны трэнер дапаможа ўсім жадаючым ўдасканаліць свае выступы. 

Пераможца атрымае магчымасць прадставіць Беларусь восенню 2020 года – падчас міжнароднага конкурса ў  Берлiне (калі выступленне будзе на ангельскай мове).

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Jan-Peter Abracham (тел. +375172095990, daad-bsu@yandex.by) альбо да DAAD-лектара вашага ўніверсітэта.

 

Дэдлайн падачы заяўкі – 7 красавiка 2020 года.

 

Глядзіце таксама: