Навуковыя візіты ва University of Michigan

Цэнтр The Ronald and Eileen Weiser Cente пры Мічыганскім універсітэце запрашае кандыдатаў з Беларусі на праграму Weiser Professional Development Program.

Калі: люты-красавік / верасень-лістапад 2018 года.
Дзе: ЗША.

Згодна з умовамі праграмы абраныя ўдзельнікі змогуць здзейсніць кароткія даследчыя візіты працягласцю ад 4 тыдняў да 3 месяцаў ва University of Michigan.

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, якія працуюць у вышэйшых навучальных установах. Магчымасць паўдзельнічаць ёсць і ў малодшых навуковых супрацоўнікаў.

З патрабаванняў – мець праактыўную пазіцыю і жаданне прыўнесці змены ў свой універсітэт, а таксама наяўнасць навуковай ступені.

Для ўдзелу неабходна собрать наступныя дакументы:

  • запоўненую форму;
  • CV;
  • копію дыплома;
  • копію старонкі пашпарту з фотаздымкам;
  • матывацыйны ліст аб’ёмам да 2 старонак, у якім неабходна апісаць даследчы праект ці праект супрацоўніцтва, растлумачыць, чаму кандыдат/ка жадае ўдзельнічаць і выбірае працягласць візіту альбо 4 тыдні, альбо 3 месяцы;
  • запрашэне ад  University of Michigan;
  • рэкамендацыйна ліст ад рэктара альбо дэкана;
  • копію тэста TOEFL.

Фінансавыя ўмовы

Штогод выдзяляецца 5-7 грантаў. Іх аб’ём пакрывае кошт пералёту ў  ЗША і дадому, пражывання, медыцынскай страхоўкі, невялікія фінансавыя выплаты.

Дэдлайн – 15 верасня 2017 года.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас weiser@fulbright.edu.pl.