Навядзі парадак у сваіх фінансах

Новы адукацыйны праект у Віцебску “ОГО” запрашае на першы варкшоп “Як навесці парадак у асабістых фінансах”.

Калі: 17 лістапада 2018, 13:00
Дзе: ВАНТБ (Пушкіна 6, г. Віцебск)

Уваход вольны.

На варкшопе можна будзе даведацца:

  • Як зрабіць аналіз бягучай фінансавай сітуацыі
  • Як даведацца, ці працуюць вашы грошы на вас
  • Якая ваша пазыковая нагрузка
  • Як зберагаць грошы лёгка
  • Наколькі вы забяспечаныя фінансавай бяспекай
  • Чым адрозніваецца актыўны даход ад пасіўнага прыбытку
  • Як адбываецца ўзаемасувязь грашовага патоку з актывамі і пасівамі
  • Віды актываў і пасіваў
  • Як кіраваць бюджэтам
  • Як аптымізаваць выдаткі
  • Як палічыць капітал
  • Як ствараць сваю балансавую справаздачу
  • У якіх праграмах весці ўлік сваіх фінансаў
  • Зрабіць дыягностыку сваёй фінансавай сітуацыі

Усе наведнікі варкшопа атрымаюць у падарунак прома-код, які дазваляе атрымаць 50% зніжку на персанальную фінансавую кансультацыю ад Руслана Шандрыкава коштам 90 BYN (45 BYN)

Таксама будуць разыграны 3 кнігі па асабістых фінансах, рэкамендаваныя аўтарам воркшопа.

Аўтар варкшопа –  Руслан Шандрыкаў,  тренер па асабістых фінансах, спецыяліст па каштоўных паперах (Атэстат 1-й катэгорыі), выкладчык па фінансавым планаванні і інвестыцыях у анлайн-школе фінансавых кансультантаў.

Інфа: +37529 5176269
Чытаць далей: https://vk.com/event173659202