Never stop learning Party

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы сумесна з DVV International і ініцыятывай Adukacyja.info запрашаюць на заключнае мерапрыемства грамадскай кампаніі “Караван” – Never stop learning Party!

Мы чакае актыўных людзей любога ўзросту і роду заняткаў, каб паказаць моц адукацыі на працягу ўсяго жыцця ды натхніць на новыя адукацыйныя эксперыменты!

Расклад мерапрыемства:

  • 12.00-13.30 – серыя матывуючых натхняльных гісторый ад людзей, якія не пабаяліся змяніць нешта ў сваім жыцці і праз дадатковую адукацыю дасягнулі вялікіх поспехаў.
  • 13.30-14.00 – перапынак на нэтворкінг і асаблівую каву ад школы “Інклюзіўны барыста”
  • 14.00-15.00 – “адукацыйная кавярня” з майстар-класамі ад арганізацый і ініцыятываў, якія дапамагаюць атрымаць новыя веды і ўменні. За кожным столікам “кавярні” можна будзе навучыцца чамусьці новаму альбо даведацца больш пра сябе.
  • 15.00-16.00 – прэзентацыя вынікаў грамадскай кампаніі “Караван”, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу “Дзея для адукацыі”

І гэта не ўсё! Мы падрыхтавалі шмат адукацыйных сюрпрызаў і асаблівыя бонусы для актыўных удзельнікаў і ўдзельніц мерапрыемства.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.

Калі: 28 кастрычніка (нядзеля) а 12.00

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва Ў (вул. Кастрычніцкая, 19а)

Падрабязнасці шукайце ў мерапрыемстве ў facebook.